Прэм'ера кліпа ад Палка Каліноўскага да Дня беларускай вайсковай славы

 
 Тінь Сонця, адмыслова для нашага Палка, запісалі песню па-беларуску "Перамогі сцяг". 
 У дзень перамогі ў Аршанскай бітве, калі 8 верасня 1514 года войска Вялікага Княства Літоўскага ўшчэнт разграміла пад Оршай войска Маскоўскага княства, мы прэзентуем вам кліп на гэтую песню.
 У галоўнай ролі ваяр-каліновец з пазыўным "Булак", які з самага пачатку поўнамаштабнай вайны ўстаў у шэрагі абаронцаў Украіны і быў сярод герояў, якія адстаялі Кіеў.