Ва Ўкраіне ствараюць першую беларускую дыстанцыйную школу. Ідзе набор навучэнцаў

Тэатральная акторка, лідэр рок-гурту Naka Анастасія Шпакоўская, якая зьехала зь Беларусі разам зь дзецьмі, абвясьціла набор вучняў у першую беларускую дыстанцыйную школу, па заканчэньні якой будзе выдавацца атэстат дзяржаўнага ўзору Ўкраіны.

«Нашы дзеці, якія разам з бацькамі вымушаныя былі зьехаць з радзімы, сутыкнуліся зь велізарнай праблемай. У мяне сваіх двое дзяцей, і я ведаю іншых бацькоў, якія вымушаныя былі зь дзецьмі апынуцца ва Ўкраіне. Таму зьявілася ідэя зрабіць першую беларускую онлайн-школу», — паведаміла Анастасія Шпакоўская сёньня ў Беларускім інфармацыйным цэнтры ў Кіеве.

Паводле яе, у школе плянуецца паглыбленае вывучэньне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі, а таксама ангельскай мовы і ІТ-тэхналёгій.

«На сёньняшні дзень у нас ужо ёсьць поўная дамоўленасьць наконт легалізацыі гэтага праекту. Мы можам абяцаць усім выпускнікам нашай школы, што яны атрымаюць атэстат дзяржаўнага ўзору. Гэта будуць ня проста нейкія курсы, ня проста нейкая дадатковая адукацыя. Гэта тое, што можа існаваць цяпер, і патрэбна, каб яна існавала як школа», — дадала Шпакоўская.

«Цяпер мы знаходзімся на тым этапе, калі мы шукаем патэнцыйных вучняў. Вельмі вялікі водгук у настаўнікаў, вельмі шмат людзей хоча ўзаемадзейнічаць з нашым праектам, але сёньня вялікая складанасьць у тым, каб знайсьці вучняў, бо мы ня можам зрабіць наступны крок — скласьці расклад заняткаў, ня можам сфармаваць клясы без разуменьня колькасьці беларускіх дзяцей, якія апынуліся за межамі радзімы».

https://svabod1.azureedge.net/a/30862570.html

https://hromadske.ua/posts/v-ukrayini-stvoryuyut-pershu-bilorusku-onlajn-shkolu-yiyi-vipuskniki-otrimayut-dokumenti-derzhavnogo-zrazka

Если коротко и на русском:

Театральная актриса и лидер рок-группы Анастасия Шпаковская открывает в Украине беларускую он-лайн школу. Проект полностью легализован и выпускники по результатам получат аттестат украинского образца. Ведётся набор учеников.

В новости ещё сказано, что у создателей школы в планах создание беларуского университета.


Если тегов не хватает: говорите - добавлю.