24 жніўня, Украіна сьвяткавала Дзень Незалежнасьці. Свой Дзень Незалежнасьці магла б сьвяткаваць і Беларусь.
25 жніўня 1991 году Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь набыла статус канстытуцыйнага закона, што азначала абвяшчэньне Незалежнасьці краіны. Але заразь Беларусь фактычна знаходзіцца пад акупацыяй. У гэты гістарычны для Беларусі дзень, у Палку Каліноўскага адбыўся ўрачысты ваенны рытуал прыняцьця баявога сьцяга. Сьцяга які быў перададзены Радай БНР. Таксама ваяры Палка атрымалі шаўроны. Рэкруты прынесьлі Зарок на вернасьць Беларусі. Камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» зьвярнуўся да байцоў: «Баявы сьцяг увасабляе нашу гатоўнасьць змагацца за свабоду свайго народа, як змагаліся за яе касінеры Касьцюшкі й паўстанцы Каліноўскага, Ваяры Слуцкага Збройнага чыну й партызаны антыбальшавіцкага супраціву, удзельнікі пратэстаў 2020». Беларускія добраахвотнікі-каліноўцы пакляліся зрабіць усё магчымае, каб наблізіць час, калі баявы сьцяг Палка будзе вольна лунаць у нябёсах па-над свабоднай Беларусьсю.