Беларускім выкладчыкам расказвалі пра перавагі сыстэмы адукацыі КНДР

     На мінулым тыдні для выкладчыкаў Віцебскай вэтакадэміі (ВДАВМ) правялі навукова-мэтадычны сэмінар, які быў прысьвечаны абароне дысэртацыі іх калегі Сяргея Дзявятых на тэму ”Самабытныя ідэі аб адукацыі й сыстэма адукацыі ў КНДР”. 
     У сваім выступленьні ён данёс калеґам думку, што сыстэма адукацыі КНДР на ўсіх яе ўзроўнях накіравана на ”фармаваньне ў навучэнцаў якасьцей, якія дазваляюць чалавеку мэтанакіравана зьмяняць навакольны сацыяльны сьвет такім чынам, каб ён адказваў ідэалам калектывізму, сацыяльнай справядлівасьці й праґрэсу”.
     Варта адзначыць, што Дзявятых у прынцыпе вядомы сваім асаблівым стаўленьнем да КНДР. Напрыклад, ён наведваў Амбасаду КНДР у Менску й нават быў узнагароджаны ўладамі Паўночнай Карэі за ”тлумачэньне й доказ правасьці й адметнасьці самабытных ідэй і палітыкі КНДР, заснаваных на традыцыях рэвалюцыйнай адукацыі, закладзеных Кім Ір Сэнам”.  
   «Дастаткова паказальнай зьявай зьяўляецца й тое, што ўслаўленьне таталітарнага палітычнага рэжыму ня толькі не асуджаецца ў беларускай адукацыі, але й усяляк прасоўваецца, што выяўляецца ў напісаньні прац і правядзеньні сэмінараў з тэзамі, якія апраўдваюць уладу Паўночнай Карэі», — кажуць экспэрты @іSANS_Belarus.
https://t.me/motolkohelp/30881?single